Крупскі РЦГiЭ прыняў удзел у міжведамаснай нарадзе па арганізацыі харчавання

27.08.2026

Напярэдадні новага 2026/2027 навучальнага года супрацоўнікі Крупскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі прынялі ўдзел у міжведамаснай інструктыўна-метадычнай нарадзе па пытаннях арганізацыі харчавання ва ўстановах адукацыі.

У нарадзе прынялі ўдзел прадстаўнікі органаў кіравання адукацыяй, кіраўнікі ўстаноў адукацыі, работнікі аб'ектаў грамадскага харчавання.

Асноўныя пытанні, разгледжаныя падчас сустрэчы:

  • Захаванне санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства пры арганізацыі харчавання навучэнцаў.
  • Укараненне новых страў у рацыёны з улікам узроставых патрэб.
  • Выкананне правілаў асабістай гігіены супрацоўнікамі аб'ектаў харчавання.

Работа ў гэтым напрамку будзе працягнута на працягу ўсяго навучальнага года.