Акцыя "Беларусь супраць тытуню"

13.05.2026

У рамках рэспубліканскай акцыі "Беларусь супраць тытуню" валеолаг Крупскага раённага ЦГЭ разам з валанцёрамі пасялковы школы правялі мерапрыемства на чыгуначнай станцыі Крупкі. Спецыяліст і юныя памочнікі гутарылі з пасажырамі і жыхарамі пасёлка, распавялі пра мэты акцыі, раздавалі інфармацыйныя матэрыялы. Асаблівую ўвагу надалі практычным парадам: як справіцца з цягай да курэння і зрабіць першы крок да здаровага ладу жыцця.

Зробім Крупскі раён тэрыторыяй без тытунёвага дыму. Здароўе пачынаецца з цябе!

ДУ "Крупскі РЦГіЭ"