Аб наглядзе за санітарным утрыманнем пляжаў Крупскага раёна

26.08.2026

Спецыялістамі санітарна-эпідэміялагічнай службы Крупскага раёна забяспечаны сістэматычны кантроль за выкананнем санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства на месцах масавага адпачынку насельніцтва каля водных аб'ектаў, зацверджаных рашэннем Крупскага раённага выканаўчага камітэта і адпаведнасцю вады вадаёмаў гігіенічным патрабаванням. Усе даследаваныя на працягу купальнага сезона пробы вады адпавядаюць гігіенічнаму нарматыву па мікрабіялагічных паказчыках бяспекі. Па выніках лабараторнага кантролю на 26 жніўня 2026 года ўсе афіцыйныя пляжы прыдатныя для купання і занятку воднымі відамі спорту. Абмежаванні і забароны адсутнічаюць.

Заклікаем усіх жыхароў вобласці выконваць чысціню і парадак у месцах адпачынку. Чыста не там, дзе прыбіраюць, а там, дзе ўмеюць падтрымліваць чысціню і парадак. Таксама не выбірайце для купання "дзікія" пляжы, так як вы падвяргаеце сваё жыццё і здароўе неапраўданай рызыцы: дно такіх вадаёмаў не абследавана вадалазамі, на дне могуць апынуцца бярвёны, камяні, багавінне або ціна і інш., у такіх месцах не праводзіцца лабараторны кантроль якасці вады.

ДУ "Крупскі РЦГіЭ"