Санітарны нагляд у "Янаўшчыне": здароўе дзяцей пад кантролем

03.08.2026

31 жніўня спецыялісты Крупскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі наведалі аздараўленчы лагер "Янаўшчына"

Асноўная мэта візіту – праверка захавання санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства ў рамках летняй аздараўленчай кампаніі 2026 года і кантроль за бяспекай знаходжання дзяцей.

Што правяралі?

  • якасць і бяспека харчавання;
  • выкананне пітнога рэжыму;
  • санітарнае ўтрыманне памяшканняў;
  • наяўнасць умоў для захавання правілаў асабістай гігіены;
  • выкананне санітарна-эпідэміялагічнага рэжыму.

Асобная ўвага нададзена прафілактыцы вострых кішачных інфекцый (ВКІ)

Спецыялісты нагадалі аб важнасці:

  • дбайнага мыцця рук з мылам перад ежай і пасля туалета;
  • ужыванні толькі кіпячонай ці бутыляванай вады;
  • дбайнага мыцця гародніны і садавіны;
  • недапушчальнасць выкарыстання агульнага посуду і прадметаў гігіены.

ДУ "Крупскі РЦГіЭ"