Важная інфармацыя для насельніцтва

28.07.2026

Звяртаем увагу, што Дзяржаўная ўстанова "Крупскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі", не прадастаўляе паслугі па знішчэнні вос і шэршняў.

Пачасціліся выпадкі зваротаў грамадзян, звязаных з просьбай знішчыць гнёзды "небяспечных" насякомых. У горадзе часцей людзей палохаюць восы, а вось у сельскай мясцовасці, на дачах – шэршні.

Дзяржаўная ўстанова "Крупскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі", не прадастаўляе паслугі па знішчэнні вос і шэршняў.

Калі вы разумееце, што не справіцеся ўласнымі сіламі, можаце звярнуцца ў МНС па нумарах "101" альбо "112".