Антытытунёвы круглы стол з валеолагам прайшоў у Худавецкай сярэдняй школе
19.05.2026У рамках рэспубліканскай антытытунёвай акцыі ў Худавецкай сярэдняй школе для навучэнцаў 8-11 класаў прайшоў круглы стол з валеолагам Крупскага ЦГЭ.
Спецыяліст абмеркаваў з хлопцамі наступствы курэння, уключаючы ўплыў вейпаў на малады арганізм. Затым школьнікі праверылі свае веды ў гульні "Праўда ці міф", развеяўшы папулярныя памылкі пра тытунь. Сустрэча прайшла ў фармаце жывога дыялогу і была карыснай для ўсіх удзельнікаў.
ДУ "Крупскі РЦГіЭ"
