У Крупскім раёне абмеркавалі падрыхтоўку да летняй аздараўленчай кампаніі 2026 года

19.05.2026

Сёння на базе Крупскага цэнтра дзіцячай творчасці адбылася важная міжведамасная інструктыўна-метадычная нарада па пытанні арганізацыі летняй аздараўленчай кампаніі 2026 года.

З дакладам выступіла Вусік Юлія Юр'еўна, урач-гігіеніст Крупскага ЦГЭ. Удзельнікамі сустрэчы сталі кіраўнікі ўстаноў адукацыі, а таксама начальнікі аздараўленчых арганізацый раёна.

У ходзе нарады былі падрабязна разгледжаны ключавыя аспекты маючай адбыцца летняй кампаніі: захаванне санітарна-эпідэміялагічных нормаў, арганізацыя бяспечнага харчавання дзяцей, а таксама прафілактыка інфекцыйных захворванняў у месцах летняга адпачынку.