Крупскі ЦГЭ прафарыентуе моладзь
18.05.2026Спецыялісты Крупскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі завяршылі цыкл сустрэч са старшакласнікамі Халапеніцкай, Узнацкай, Хацюхоўскай і Ігрушкаўскай сярэдніх школ.
Навучэнцы 9-11 класаў даведаліся пра перспектывы паступлення і работы па спецыяльнасці "Медыка-прафілактычная справа", а таксама пра важнасць прафілактычнай медыцыны ў сучасным свеце. Чакаем будучых абітурыентаў у ліку студэнтаў профільных напрамкаў!
ДУ "Крупскі РЦГіЭ"
