Прафесійнае здароўе педагогаў: пра важнае – у фармаце дыялогу

14.05.2026

Спецыяліст Крупскага ЦГЭ правяла круглы стол у СШ №3 г.Крупкі. Тэма сустрэчы: прафілактыка выгарання і кіраванне трывожнасцю.

Сучасны настаўнік - гэта не толькі крыніца ведаў, але і "эмацыйная батарэйка" для вучняў, якая часта разраджаецца ў нуль. На сустрэчы разабралі як:

  • Аднаўляць рэсурс без пачуцця віны.
  • Зніжаць узровень трывогі за некалькі хвілін.
  • Наладжваць межы паміж працай і асабістым жыццём.

Памятаеце: здаровы настаўнік - шчаслівыя вучні.