У фокусе ўвагі - здароўе
13.05.2026Валеолаг Крупскага раённага ЦГЭ Алеся Шараева прыняла ўдзел у рэспубліканскім семінары-нарадзе на тэму "Сучасныя аспекты фарміравання здаровага ладу жыцця", мерапрыемства сабрала вядучых спецыялістаў у галіне прафілактычнай медыцыны і санітарнай асветы з усёй краіны.
У рамках семінара былі разгледжаны актуальныя падыходы да матывацыі насельніцтва на вядзенне ЗЛЖ, новыя методыкі прафілактычнай работы з рознымі ўзроставымі групамі, а таксама пытанні ўплыву паводніцкіх фактараў рызыкі на здароўе нацыі.
ДУ "Крупскі РЦГіЭ"
