У рамках акцыі "Здароўе шчытападобнай залозы"
11.05.2026Год беларускай жанчыны ў дзеянні: у Крупскай гімназіі прайшла сустрэча з валеолагам Алесяй Шараевай. У рамках акцыі "Здароўе шчытападобнай залозы" спецыяліст пагутарыла з педагогамі аб тым, як захаваць жаночае здароўе і энергію.
Разам абмеркавалі:
- першыя прыкметы парушэнняў работы шчытападобнай залозы;
- важнасць ёду ў рацыёне і міфы вакол яго;
- уплыў хранічнага стрэсу і перапрацоўкі на эндакрынную сістэму;
- простыя штодзённыя звычкі для прафілактыкі.
Гутарка прайшла ў фармаце адкрытага дыялогу: педагогі задавалі пытанні і атрымалі практычныя рэкамендацыі, як заставацца бадзёрымі і здаровымі, бо клопат пра сябе пачынаецца з малога - з увагі да свайго арганізма
