Псіхалагічны клімат у дзіцячым садзе: трэнінг ад валеолага Крупскага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі
07.05.2026Валеолаг Алеся Шараева Крупскага ЦГЭ правяла для калектыву дзіцячага садка №1 г.Крупкі трэнінг на тэму "Як чуць дзіця: сакрэты эфектыўнай камунікацыі". Мерапрыемства адбылося ў рамках "Школы адказнага бацькоўства".
Педагогі асвоілі тэхнікі актыўнага слухання і атрымалі практычныя навыкі бесканфліктных зносін з дзецьмі, што дапаможа стварыць больш камфортную атмасферу ў групах.
ДУ "Крупскі РЦГіЭ"
