У школах прайшлі прафарыентацыйныя гутаркі аб медыцынскіх спецыяльнасцях

18.03.2026

Для навучэнцаў 9-11 класаў у ДУА "Коласаўская сярэдняя школа Крупскага раёна", ДУА "Бобрская сярэдняя школа ім. А.В. Луначарскага", ДУА "Ухвальская сярэдняя школа ім. А. С. Лукашэвіча Крупскага раёна" адбыліся прафарыентацыйныя сустрэчы са спецыялістамі цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

Школьнікам распавялі аб двух перспектыўных напрамках: "Медыка-прафілактычная справа" і "Лячэбная справа".

Дзеці даведаліся пра асаблівасці паступлення ў медыцынскія ўстановы адукацыі, студэнцкае жыццё і перспектывы працаўладкавання. Спадзяемся, што атрыманая інфармацыя дапаможа выпускнікам зрабіць усвядомлены выбар!