Сустрэча з прадстаўніком МНС

10.03.2026

У Крупскім цэнтры гігіены і эпідэміялогіі прайшла сустрэча з прадстаўніком МНС.

Галоўныя тэмы – прафілактыка пажараў і сезонныя рызыкі. Ратавальнік заклікаў супрацоўнікаў праверыць спраўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў у сваіх дамах і нагадаў аб правілах бяспекі падчас вясновай паводкі. Работнікам уручылі памяткі з алгарытмамі дзеянняў у надзвычайных сітуацыях.